Спадчына: Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч
Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:57
28 ліпеня 2015 года – 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеевіча Стэльмаха (1910–1974), тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 28 ліпеня 1910 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бушмічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). У 1915 годзе, пад час Першай сусветнай вайны, сям’я падалася ў бежанства ў Сібір. Да 1917 года жылі на станцыі Ішым, затым у вёсцы Далёкае пад Табольскам, дзе Уладзімір пайшоў у школу. Вясной 1919 года сям’я вярнулася ў Беларусь і асталявалася ў саўгасе «Пятроўшчына» ля Мінска. Пазней перабраліся ў вёску Зарэчча.